Сёння ў Лідзе пройдзе суд над карэспандэнтам тэлеканала «Белсат» Сяргеем Карпенкам.
Журналіста абвінавачваюць адразу па двух артыкулах адміністратыўнага кодэксу.«Дробнае хуліганства», нібы за лаянку матам і «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» пры затрыманні на плошчы Леніна пад час акцыі маўклівага пратэсту 22 чэрвеня.
Па словах Сяргея, яго адразу запрасілі на размову, але пасля адмовы размаўляць з міліцыянтамі супраць яго была выкарыстана грубая фізічная сіла. У выніку журналісту рассеклі галаву.
0
0
0
0
0
0