Былы брамнік мінскага «Дынама» Роберт Эш, які ў новым сезоне будзе гуляць у швейцарскім клубе «Лангнаў»,
паводле паведамлення belarushockey.com, шчаслівы, што пакінуў беларускі клуб КХЛ праз дрэнныя ўмовы жыцця ў Беларусі.

«Калі я гуляў у Беларусі, я бачыў сваю жонку і дваіх дзяцей толькі цягам некалькіх дзён за доўгія месяцы. Мне гэтага жудасна не хапала, і я адчуваў сябе няшчасным. Мой прыезд у Мінск — гэта найгоршае рашэнне, якое я калі-небудзь прымаў у жыцці.

Цяпер я падпісаў кантракт з „Лангнаў“. Я не магу ўявіць сабе больш ідэальнае месца для маёй сям’і. Жыццё са шматдзённым паездкамі скончылася, і цяпер я магу пасля кожнай гульні прыехаць дадому, дзе будзе жыць мая сям’я, і легчы спаць у свой ложак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?