Сіноптыкі папярэджваюць пра сур'ёзнае пагаршэнне надвор'я ў найбліжэйшыя суткі.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, ноччу і раніцай месцамі моцныя ліўні. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 6—11 м/с, ноччу пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, днём па заходняй палове краіны парывы ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С, днём плюс 15—21°С, па паўднёвым усходзе да плюс 23°С.

У Мінску 20 жніўня пахмурна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай навальніца, месцамі моцныя ліўні. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 6—11 м/с, месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 17—19°С.

21 жніўня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, ноччу па захадзе парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 16—23°С.

22 жніўня па краіне пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па поўначы, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 20—25°С, па поўдні да плюс 27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?