Google збірае матэрыялы для запуску папулярнага сервісу Google Street View для Польшчы.

Абсталяваныя адмысловымі камерамі аўтамабілі робяць панарамны здымак мясцовасці праз кароткія інтэрвалы. Як вынік — карыстальнік можа не ўстаючы ад камп’ютара разгледзецца на бакі ў любым пункце, дзе свой след пакінуў гугламабіль.

У 2007-м сервіс быў запушчаны для Злучаных Штатаў, а ўжо сёлета дабраўся да Польшчы, і ў тым ліку Беласточчыны.

Што праўда, дабраўся, не даздымаўшы ў суседніх Чэхіі й Нямеччыне. У Чэхіі здымаць забаранілі ўлады, а ў Нямеччыне кампанія адмовілася сама, пасля таго як тысячы сем’яў запатрабавалі размыць выявы сваіх дамоў, а ў адказ фанаты сервісу закідалі некалькі такіх дамоў яйкамі.

На пачатку лета Google маніўся паздымаць Бангалор, той што ў Індыі, але паліцыянты не пусцілі.

На гэтым тле запушчаныя сёлета «Яндэксам» мінскія панарамы — ілюстрацыя рахманасці й талерантнасці. На іх відаць і твары, і нумары, і нават прэзідэнцкія рэзідэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?