У 2012 годзе стартуе прыродаахоўны праект "Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі", на рэалізацыю якога ПРААН выдзяляе больш чым 5 млн. еўра. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення абыходжання з адходамі Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Кузьмянкоў.
Паводле яго слоў, у пачатку жніўня праект ухвалены ўрадам, цяпер вядзецца падрыхтоўка да яго запуску.
У рамках праекта выдзелены тры кампаненты. Першы з іх прадугледжвае прававое і працэсуальнае збліжэнне Беларусі і краін ЕС. У прыватнасці,
плануецца зблізіць заканадаўствы ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі, удасканаліць нарматыўна-прававую базу Беларусі ў галіне абыходжання з адходамі і захавання біяразнастайнасці ў адпаведнасці з вопытам Еўрасаюза.Акрамя таго, плануецца інтэграваць працэдуры і практыкі Беларусі ў галіне экалагічнай сертыфікацыі ў заканадаўства ЕС.
Другі кампанент праекта прадугледжвае рэалізацыю шэрагу пілотных прыродаахоўных ініцыятыў. У прыватнасці,
будуць распрацаваныя і ўведзеныя ў практыку стратэгіі па абыходжанні з камунальнымі адходамі для гарадоў Масты і Кобрын.Таксама плануецца распрацаваць новы комплекс мерапрыемстваў для заказніка "Ельня".
Трэці кампанент праекта ўключае мерапрыемствы па інфармаванні грамадскасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Праект разлічаны на тры гады.