Як паведаміў БелаПАН яго калега Уладзімір Лабковіч, заяўкі на правядзенне акцый падаваліся ў выканкамы як мінімум 18 гарадоў Беларусі, у тым ліку ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Брэсце, Мазыры, Кобрыне. Большасць пікетаў планавалася на 22 жніўня.

Лабковіч таксама расказаў, што 19 жніўня з Алесем Бяляцкім, які знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 МУС на вуліцы Валадарскага, сустрэўся адвакат. «Выявілася, што Бяляцкаму не перадаюць лісты. Ён пакуль не атрымаў ні аднаго ліста — ні з тых, якія пісала яго жонка, ні з тых, якія пісалі яму мы», — сказаў Лабковіч.

***

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску вечарам 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да затрыманага абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад’явілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?