Як паведаміў старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, гэта адбылося 20 жніўня ў 20.00 у вёсцы Перадзельск Пружанскага раёна.

19-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам «Ява 350», учыніў наезд на 80-гадовую аднавяскоўку, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам. Жанчына ад атрыманых траўм памерла на месцы аварыі.

Па факце ДТЗ распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Устаноўлена, што 19-гадовы малады чалавек сеў за руль матацыкла, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?