Сёння ў швейцарскім Ньёне адбылося пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта УЕФА з нагоды апеляцыі ФК БАТЭ на рашэнне аб двухматчавай дыскваліфікацыі паўабаронцы «жоўта-сініх» Рэнана Брэсана.

Нагадаем, што Брэсан быў дыскваліфікаваны на два матчы пасля гульні ў адказ 3-га кваліфікацыцыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў з панявежыскім «Экранасам». Бразілец быў выдалены з поля за дзве жоўтыя картачкі, але пасля гульні выйшаў да фанацкага сектара БАТЭ разам з Паўлам Няхайчыкам, каб падзякаваць фанатам за падтрымку.

У выніку апеляцыя БАТЭ была часткова задаволеная.

Папярэдняе пакаранне (дыскваліфікацыя на дзве гульні) ад 10 жніўня заменена на наступнае:

1. Дыскваліфікацыя на адзін матч (першую сустрэчу са «Штурмам» Рэнан ўжо прапусціў).

2. Штраф 3000 еўра.

3. Выдаткі на арганізацыю пасяджэння бакі (БАТЭ і УЕФА) нясуць пароўну (па 4000 еўра кожны).

Такім чынам, Рэнан Брэсан зможа прыняць удзел у паядынку ў адказ раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў са «Штурмам», які пройдзе 24 жніўня ў Грацы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?