Усплываюць новыя падрабязнасьці ўчорашніх перамоваў у Маскве. Расейцы выйгралі яшчэ паўмільярду даляраў. Зрэшты, хто падлічыць іміджавыя страты?

Масква дамаглася пагадненьня пра скасаваньне абмежаваньняў для сваіх кампаніяў у Беларусі.

Іначай кажучы, давядзецца пускаць на наш рынак болей тытуню, піва ды іншага канкурэнтнага тавару з усходу. Зараз бар'еры на шляху гэтых патокаў пастаўленыя шэрагам указаў прэзыдэнта ды пастаноў ураду.

Мясцовым вытворцам будзе несалодка. Але ж некалі трэба адаптавацца да сапраўднай канкурэнцыі, без парасона ў выглядзе бязьмежнага пратэкцыянізму роднага ўраду. Рана ці позна давядзецца гуляць паводле правілаў Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.

Зрэшты, мільярд туды, мільярд сюды – гэта для Масквы драбяза. Разам з тым, расейцы прызнаюць, што цягам нафтагазавай вайны панесьлі значныя іміджавыя страты. Таму і мусілі даволі хутка пагадзіцца на кампраміс.

На гэта, бадай, і разьлічвала, ідучы на абвастрэньне, беларускае кіраўніцтва, якому ў сэнсе іміджу на Захадзе страчваць няма чаго. А ў вачох свайго электарату яшчэ і набралі ачкоў.

Увогуле ж гэта мала нагадвала рыцарскі двубой. Хутчэй напрошваецца іншая алегорыя.

Трымайце анэкдот ад Радзіхоўскага!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?