posterЛюдміла Дуброўская – выпускніца Акадэміі мастацтваў, вучаніца Пташука – належыць да малодшага пакаленьня беларускіх рэжысэраў.

Але ў гэтым пакаленьні яна вылучаецца адметным голасам – з датклівай лірычнай інтанацыяй.

“Дзікія зьверы сьвету” – дыплёмная стужка Дуброўскай. 20-хвілінны фільм распавядае пра пасьляваенных дзяцей, якія мараць пра цырк. Але ўсе “дзікія зьверы” ў прывезеным цырку – плюшавыя. Затое бомба ў двары – сапраўдная…

Карціна Дуброўскай цэласная й сьветлая – з трапнымі працамі маленькіх актораў. (Дзеці-гледачы запатрабавалі працягу!). Апэратаркай на дыплёмным фільме была наша слынная Тацяна Логінава (“Дзікае паляваньне караля Стаха").

Можна папракнуць стужку, што зробленая яна на рускай мове (звыклая загана студыі!), што пасьля “Акупацыі” Андрэя Кудзіненкі інтанацыі 70-ых недарэчныя, што – ізноў вайсковая тэма… Але фільмы Турава й Рубінчыка, зь якімі параўновалі карціну Дуброўскай – гэта гонар беларускага кіно й добры арыенцір для выпускной працы.

Я не кажу ўжо пра тое, што сьціплы дыплём маладой рэжысэркі па сваім узроўні шматкроць пераўзыходзіць той калявайсковы хлуд, які апошнім часам штампуе “Беларусьфільм”.

Паглядзіце абавязкова – калі атрымаецца.

poster“Дзікія зьверы сьвету”

Беларусь, 2004, каляровы, 20 хв.

Рэжысэрка: Людміла Дуброўская

Ролі выконваюць: Майкл Брэзанскі, Сяргей Цішкоўскі, Паліна Качан, Джульета Казакевіч.

Жанр: Драма.

Адзнака: 5,5 (з 10)

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?