Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сітуацыя на валютным рынку будзе стабілізавана на працягу 1,5–2 месяцаў, дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка ў гэтай сувязі будуць абвешчаныя на наступным тыдні.

«Паўтара-два месяцы ў нас на стабілізацыю на валютным рынку. Цалкам. Каб насельніцтва не проста слухала, верыла ці не верыла,

а паверыла, што курс, які вызначаны, будзе дзейнічаць і далей,

і сітуацыя будзе развівацца ў гэтым кірунку, які будзе вызначаны прэзідэнтам», — заявіў А. Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Мінску.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, «сёння мы правядзем нараду ў такім коле. На падставе прапрацоўкі пытанняў на гэтай нарадзе, мы вызначым курс [дзеянні ўрада і НББ]. Далей цягнуць нельга, па выніках нарады мы павінны вызначыцца», — сказаў ён. Паводле яго слоў,

«аўторак-серада — усё будзе зведзена ў адзін дакумент і вынесена на ўзровень прэзідэнта, на наступным тыдні я абвяшчу людзям,
як будзе дзейнічаць ўрад і Нацыянальны банк у гэтай сітуацыі», — заявіў А. Лукашэнка.

«Будуць вызначаны адказныя і кантралёры», — дадаў ён.

Ён адзначыў, што гэта нарада павінна паслужыць канчатковай выпрацоўцы курсу дзеянняў на бліжэйшы час».

"Катастрофы няма, сітуацыя кантралюемая, але патрабуе прыняцця пэўных рашэнняў",
— сказаў А. Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «бягучы стан эканомікі кажа аб тым, што ў нас ёсць усе магчымасці для вырашэння пастаўленых задач».

Лукашэнка таксама заявіў, што валютныя ўклады замарожваць не будуць.

Ён сказаў, што

«зноў нам пачынаюць падкідваць „гнілыя“
— наша пятая калона з-за межаў краіны [сцвярджае], што заўтра-паслязаўтра пачнуць замарожваць ўклады. Нам пачынаюць гэтую ідэйку падкідваць, каб насельніцтва ўзбудзіць», — сказаў А. Лукашэнка. «Я хачу, каб насельніцтва разумела: мы на гэтую меру не пойдзем, яна нам не патрэбна», — падкрэсліў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?