Драўляная паветка згарэла на прыватным падворку ў вёсцы Гілікі Валожынскага раёна ноччу 23 жніўня. Прычына пажару не зусім звычайная — хімічная рэакцыя негашанай вапны і вады.

Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алёна Корсакава расказала ў інтэрв’ю «РГ»: паведамленне пра ўзгаранне на пульт выратавальнікаў паступіла ў 1 гадзіну 24 хвіліны.

Калі першае пажарнае аварыйна-выратавальнае падраздзяленне прыехала на месца, паветка гарэла адкрытым полымем, дах быў знішчаны. Агонь таксама пашкодзіў аўтамабіль «Пежо-307», які стаяў побач.

Па інфармацыі Алёны Корсакавай, пажар мог здарыцца ад цеплавога эфекту хімічнай рэакцыі негашанай вапны і вады.

Вада трапіла ў вапну, потым іскра — на салому.

Матэрыяльная шкода, якую пажар нанёс 54-гадоваму гаспадару, ацэньваецца ў 35 мільёнаў рублёў. Пажарныя выратавалі матэрыяльныя каштоўнасці на суму 11 мільёнаў рублёў. У 2 гадзіны пажар лакалізавалі, у 2 гадзіны 48 хвілін — патушылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?