Буйная аварыя здарылася ў Баранавічах раніцай 26 жніўня. Аўтамабілі стаялі ў адной паласе перад скрыжаваннем вуліц Баранава — Савецкая ў чаканні зялёнага сігналу святлафора.

У гэты час да канца аўтамабільнай чаргі наблізіўся грузавік «ГАЗ», які, як мяркуюць супрацоўнікі ДАІ, своечасова не прытармазіў і ў выніку ўрэзаўся ў «Газэль». А далей рушыла ланцуговая рэакцыя: «Газэль» урэзалася ў «фольксваген», той заехаў у «мерседэс», а «мерс» — у «сітраэн». На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Глядзі яшчэ: Буйная аварыя на трасе Брэст-Мінск: сутыкнуліся 5 аўто +фота
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?