17-гадовы гродзенец вырашыў пакатаць на бацькавым аўто двух 18-гадовых дзяўчат.

 Фота Gaigrodno.by

Фота Gaigrodno.by

Трагічна скончылася для маладых гродзенцаў паездка па начным горадзе. У ноч на 26 жніўня 17-гадовы малады чалавек вырашыў пакатаць на бацькоўскім «Фольксвагене» двух 18-гадовых дзяўчат. У выніку ён не справіўся з кіраваннем і аўто збіла спачатку святлафор, затым дарожны знак, а потым з’ехала на правую ўзбочыну, дзе адарвалася ад зямлі і пратараніла асвятляльную апору. Дзяўчаты ў цяжкім стане трапілі ў рэанімацыю. Гора-кіроўца таксама шпіталізаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант здарэння ён мог быць нецвярозым.

Уладальнік аўто, бацька хлопца, прызнае, што даў ключы ад аўто сыну. Але падкрэслівае, што толькі для таго, каб той мог паслухаць з сябрамі музыку.

ДАІ Гродна шукае сведкаў здарэння, звяртацца па тэлефонах: 8(0152)79-75-44 або 8(0152)79-75-05.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?