25 жніўня ў чыгуначным пункце пропуску «Гудагай-1» адбылося надзвычайнае здарэнне.

У 17.00 на станцыю прыбыў цягнік «Калінінград — Санкт-Пецярбург».

Пры афармленні цягніка смаргонскія памежнікі ў штабным вагоне ў купэ электрыка выявілі прымацаваны да столі купэ прадмет, падобны на гранату. У металічную балванку серабрыстага колеру са слядамі пакрыцця фарбай цёмнага колеру быў убіты металічны штыр з адтулінай, у якую было ўдзетае кольца для бралка.

Памежнікі дзейнічалі па строга зададзеным алгарытме, прадугледжаным для падобных сітуацый.

Адразу ж былі эвакуяваныя пасажыры. У тэрміновым парадку праінфармаваныя літоўскія памежнікі, супрацоўнікі МНС, міліцыі і хуткай дапамогі.

Праз некалькі хвілін у пункт пропуску прыбыла мабільная група кінолагаў, якая абследавала ўсе вагоны цягніка на прадмет выяўлення падазроных і выбухованебяспечных прадметаў.

Менш чым праз гадзіну супрацоўнікі МНС знялі прадмет, падобны на гранату, паклалі ў скрыню з пяском і панеслі на бяспечную адлегласць ад пабудоў і людзей. Цягнік пайшоў з пункта пропуска без спазненняў.

Прадмет канфіскаваны супрацоўнікамі падраздзялення «Алмаз» для правядзення экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?