Ён паспеў паведаміць па тэлефоне БелаПАН, што яго затрымалі супрацоўнікі спецназа і даставілі ў АУС Савецкага раёна Гомеля. Паводле слоў Случака, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (дробнае хуліганства, арт.17.1 КоАП).
Пазней дзяжурны АУС Савецкага раёна паведаміў БелаПАН, што Случак затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне і ўжо дастаўлены ў ІЧУ, дзе будзе знаходзіцца да суда.
Актывіст планаваў правесці 27 жніўня сустрэчу з журналістамі: паведаміць аб выніках персанальнай кампаніі «Справаводстваі абмеркаваць магчымасць рэфармавання сістэмы МУС. Паводле слоў актывіста, на мерапрыемства ён запрашаў журналістаў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ, а таксама міліцыянераў.па-беларуску »