Сёлета ён пройдзе пад узмоцненай аховай паліцыі.
Мэр Лондана Барыс Джонсан абяцае - карнавал адбудзецца! Фота daylife.com.
«Нотынг-Хіл» год таму. Фота metro.co.uk
28 жніўня ў Лондане распачнецца традыцыйны карнавал «Нотынг Хіл», які сёлета будзе ладзіцца ў 45 раз. Гэта адзін з найбуйнейшых карнавалаў у Еўропе, з-за чаго яго нават параўноўваўюць з бразільскім.
Сёлета на ім чакаецца да 2 мільёнаў удзельнікаў і гасцей. Мэр брытанскай сталіцы Барыс Джонсан запэўніў, што нядаўнія трагічныя падзеі ў Лондане ды іншых гарадах краіны не перашкодзяць планам арганізатараў карнавала. Тым не менш, будуць зробленыя беспрэцэдэнтныя захады па ахове парадку на фестывалі. Сёлетні карнавал будуць ахоўваць каля 20 тысяч паліцыянтаў, а ўсе мерапрыемствы будуць завяршацца да 19 гадзін вечара.
Традыцыя лонданскага карнавала была запачаткаваная ў 1966 годзе ў гарадскім раёне Нотынг-Хіл (адсюль яго і назва). На той момант ён быў заселены пераважна выхадцамі з Карыбскіх выспаў, былой калоніі Вялікабрытаніі. Некалі неспакойны і крымінагенны раён з часам быў пераўтвораны ў рэкспектабельны раён.





