Пра гэта ён заявіў на педагагічнай нарадзе ў Мінску 29 жніўня.
«Наша сіла ў адзінстве, і будучыню Беларусі трэба вырашаць не на плошчах і барыкадах, а шляхам дыялогу, нармальнай чалавечай размовы», — сказаў ён.
«Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім людзям здаровага сэнсу і тым, хто любіць сваю краіну, людзей, да якога б палітычнага лагеру яны не належалі, сядаць за стол (круглы, квадратны), паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць,
хто чаго варты і што могуць зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне, а не тупаць і крычаць на плошчах,— прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. — Хочаце ваяваць і змагацца — калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю рацыю, адстойвайце сваю кропку гледжання. Але не праз пагромы і не са зброяй у руках. Падобныя дзеянні будуць спыняцца неадкладна, як гэта было нядаўна ў апора дэмакратыі».
«Я прапанаваў і Еўрапейскаму саюзу, хацеў бы прапанаваць і Расеі, іншым еўрапейскім і міжнародным структурам накіраваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтым круглым стале. Няхай яны заадно паглядзяць, хто ў нас чаго варты, якія ідэі вылучае і якія мэты перад сабой ставіць.
Мы абсалютна адкрытыя і гатовыя даць ім такую магчымасць", — заявіў Лукашэнка.
Ён таксама падкрэсліў, што шлях праз санкцыі і ціск на Беларусь бесперспектыўны.
«Давайце размаўляць, давайце весці дыялог, і мы абавязкова прыйдзем да нейкага разумення», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
* * *
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнка аб скліканні круглага стала з апазіцыяй, Еўрасаюзам і Расіяй.
«Я быў і застаюся прыхільнікам пераменаў, але не любым коштам. Пакуль у вязніцы знаходзяцца апаненты ўлады, то нельга садзіцца ні за якія сталы. Няхай яны прадэманструюць павагу да людзей з іншымі поглядамі, адпусціўшы іх. Першы крок за ўладамі.
Думаю, што цяпер дзеянні ўладаў усё больш дыктуюцца эканомікай. Менавіта эканоміка іх галоўны вораг. Такім перамовамі ўлады спрабуюць неяк залагодзіць адносіны з Еўрасаюзам, бо разумеюць, што без іхняй дапамогі не могуць адбыцца структурныя рэформы.
Калі б круглы стол не запрасілі Расію, то гэта быў бы вельмі моцны ўдар па яе іміджы. У выпадку перамоваў трэба падымаць тэмы вяртання да дэмакратычнай формы кіравання, свабоды прэсы, спынення рэпрэсій, а таксама аб наспелых рэформах у розных галінах. У нас іх страшэнна многа».