Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнка аб скліканні круглага стала з апазіцыяй, Еўрасаюзам і Расіяй.
«Я быў і застаюся прыхільнікам пераменаў, але не любым коштам. Пакуль у вязніцы знаходзяцца апаненты ўлады, то нельга садзіцца ні за якія сталы. Няхай яны прадэманструюць павагу да людзей з іншымі поглядамі, адпусціўшы іх. Першы крок за ўладамі.
Думаю, што цяпер дзеянні ўладаў усё больш дыктуюцца эканомікай. Менавіта эканоміка іх галоўны вораг. Такім перамовамі ўлады спрабуюць неяк залагодзіць адносіны з Еўрасаюзам, бо разумеюць, што без іхняй дапамогі не могуць адбыцца структурныя рэформы.
Калі б круглы стол не запрасілі Расію, то гэта быў бы вельмі моцны ўдар па яе іміджы. У выпадку перамоваў трэба падымаць тэмы вяртання да дэмакратычнай формы кіравання, свабоды прэсы, спынення рэпрэсій, а таксама аб наспелых рэформах у розных галінах. У нас іх страшэнна многа».