заявіў ён, выступаючы з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі.

«Ніякіх рэзкіх узрушэнняў і ломак больш не будзе», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, галоўныя мэты сёння — гэта павышэнне якасці адукацыі, абнаўленне яе зместу на аснове сучасных навуковых ведаў, рост эфектыўнасці работы навучальных устаноў і кожнага педагога.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўзровень ведаў становіцца адным з важнейшых фактараў стабільнасці і росквіту дзяржавы. У Беларусі, паводле яго слоў, у гэтым пытанні захавана ўсё лепшае, што дасталася ад Савецкага Саюза, у тым ліку масавы ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй, агульнадаступная і бясплатная сярэдняя школа, дзяржаўная сістэма навучання рабочых кадраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?