Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады не дапусцяць, каб педагогі прапагандавалі антыграмадскія і амаральныя ідэі.

«На жаль, сёння некаторыя настаўнікі і выкладчыкі не грэбуюць ператвараць аўдыторыю ў палітычны клуб, выкарыстоўваюць сваё становішча для прапаганды антыграмадскіх,

а часам і глыбока амаральных ідэй»,
 — сказаў А. Лукашэнка ў панядзелак на нарадзе з педагагічным складам рэспублікі.

«Мы гэтага дапусціць не можам.

З падобнымі педагогамі трэба без шкадавання расставацца.
Вучоба не павінна рабіць з хлопцаў інтэлектуальных і духоўных інвалідаў», — падкрэсліў А. Лукашэнка.

Ён звярнуў асаблівую ўвагу на павышэнне статусу асобы педагога. «На яго ўскладзена персанальная адказнасць за юныя душы, за тое, як складзецца жыццё кожнага выхаванца.

Ніякі Інтэрнэт, ніякія сметніцы не заменяць асобы настаўніка»,
 — адзначыў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?