паведаміў БелаПАН начальнік службы руху метро Рыгор Якімкаў.

У ранішнія часы пік інтэрвал руху на першай лініі метро складзе 2 хвіліны. Пры гэтым Якімкаў адзначыў, што сёлета ўпершыню на першай лініі ў вячэрнія часы пік скарачаецца інтэрвал руху да 2 хвілін (летась было 2,5 хвіліны).

На другой лініі ў ранішнія часы пік цягнікі будуць рухацца з інтэрвалам 2 хвіліны, у вячэрнія — 2,5 хвіліны.

Як растлумачыў спецыяліст, пераход на зімовы графік руху звязаны з павелічэннем у восеньска-зімовы перыяд пасажырапатоку.

Цяпер эксплуатацыйная даўжыня дзвюх ліній Мінскага метрапалітэна ў двухкалейным вылічэнні складае 30,3 км з 25 станцыямі, з іх 11 станцый размешчаныя на 1-й (Маскоўскай) лініі і 14 на 2-й (Аўтазаводскай) лініі метрапалітэна. Метрапалітэн пачынае сваю працу ў 5 гадзін 30 хвілін і завяршае ў 1 гадзіну. Агульны аб’ём перавозак за 2010 год склаў 273 млн. 580 тыс. пасажыраў, а сярэднясутачная перавозка — 750 тыс. пасажыраў. Інвентарны парк вагонаў складае 302 адзінкі, з якіх сфарміраваныя 25 пяцівагонных (1-я лінія) і 35 пяцівагонных (2-я лінія) саставаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?