Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыватны бізнэс, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага росту коштаў, павінен падзяліцца з дзяржавай сваімі звышпрыбыткамі, якія будуць накіраваныя на сацыяльную падтрымку насельніцтва.

«Усе прыбыткі ад росту коштаў накіруем на меры сацыяльнай падтрымкі. Гэта тычыцца як бюджэту, так і камерцыйных арганізацый. Там, дзе ўтварыліся звышпрыбыткі, гэтыя звышпрыбыткі павінны быць выключаныя», — адзначыў ён у аўторак на нарадзе па сацыяльна-эканамічных пытаннях.

«Бізнес, прыватныя прадпрыемствы павінны падставіць дзяржаве плячо», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, усе сродкі, атрыманыя за кошт «залішняга росту коштаў ва ўсіх сегментах эканомікі, будуць сабраныя ў адмысловы фонд і адпраўленыя людзям — малазабяспечаным, шматдзетным сем’ям, дзецям».

«Хачу нагадаць, што сацыяльная адказнасць бізнесу — гэта не лозунг, а кіраўніцтва да дзеяння», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?