Царкоўны хор «Благавест» шумілінскага храма Свяціцеля Мікалая (Віцебская вобл.) запісаў у Галандыі дыск, які з поспехам раскупліваецца ў гэтай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала рэгент хору Галіна Бабак.

Аб папулярнасці дыска з псалмамі і народнымі беларускімі песнямі ў выкананні «Благавеста» сведчыць той факт, што пры першапачатковым продажы яго кошт быў 7 еўра, а сёння дадатковы тыраж ужо прадаецца па цане, што перасягае 20 еўра.

Як расказала Галіна Бабак, гісторыя з запісам дыска пачалася ў мінулым годзе, калі прадстаўнікі галандскага добрачыннага фонду «Дапамажы людзям» пабывалі ў Шумілінскім раёне і на адным з канцэртаў паслухалі выступленне царкоўнага хору. Адразу ж пасля гэтага было запрашэнне харыстаў у Галандыю, дзе на гуказапісной студыі стварылі дыск. У яго ўвайшлі 13 песень, псалмоў і літургій, прычым не толькі на царкоўнаславянскай, але і на беларускай мове. Прэзентацыя дыска прайшла па ўсіх правілах заходняга шоу‑бізнесу: «Благавест» даваў канцэрты, а затым пачынаўся продаж. За пяць дзён прайшло 6 канцэртаў з аншлагам. Варта дадаць, што да гэтага хор спяваў толькі ў цэрквах Шумілінскага раёна.

Усе сродкі, атрыманыя ад выступленняў і продажу дыскаў, а гэта, паводле слоў Галіны Бабак, ужо даволі вялікая сума, будуць накіраваны на падтрымку выхаванцаў дамоў‑інтэрнатаў у Віцебскай вобласці.

У хоры «Благавест» спяваюць 7 чалавек, усе яны педагогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?