Эканаміст Сяргей Чалы прагназуе 4 паралельныя курсы беларускай валюты і «рынкавы» даляр па 10 тысяч рублёў.
Спадар Чалы згадвае, што ўхваленая сёння Лукашэнкам схема ўрэгулявання валютнага рынку ўжо прапаноўвалася ў красавіку гэтага года, але не была рэалізаваная пасля ўмяшання кіраўніка краіны, які ў пасланні Нацыянальнаму сходу прызнаў гэта немэтазгодным. Цяпер да гэтай прапановы вярнуліся.
«Гэта псеўдарынкавае рашэнне,гэта вяртанне да мінулага, да
Як мінімум, такіх курсаў будзе 4, кажа Сяргей Чалы — адзін будзе выкарыстоўвацца на асноўнай сесіі валютнай біржы, другі будзе фармавацца на дадатковай сесіі, яшчэ два курсы будуць выкарыстоўвацца на чорным рынку наяўнай і безнаяўнай валюты.
Курс дадатковай сесіі будзе складаць каля 10 тысяч, мяркуе спадар Чалы, а чорны курс — яшчэ больш.
«У нейкай ступені гэта аздаровіць сітуацыю, гэта лепей, чым нічога, бо імпарцёры атрымаюць легальны доступ да валюты, чаго раней не мелі. Дый у экспарцёраў з’явіцца стымул прадаваць валюту. Але фактычна гэта азначае і захаванне карупцыйнай сістэмы для асобных купцоў валюты і канфіскацыі часткі прыбытку ў экспарцёраў».
Ці з’явіцца наяўная валюта ў абменніках, залежыць ад таго,
ці дапусцяць банкі на так званыя дадатковыя сесіі біржы. Калі, мяркуе Сяргей Чалы.дапусцяць-то насельніцтва зможа купіць валюту па рынкавым курсе
На ягоную думку, гэтыя рашэнні ніяк не палепшаць шанцы Беларусі на атрыманне новых замежных крэдытаў, бо множнасць курсаў наўпрост супярэчыць статуту МВФ і абавязкам Беларусі перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС.