Аляксандр Лукашэнка заявіў аб узгадненні пазіцый з Расійскай Федэрацыяй па пытаннях развіцця АДКБ, у тым ліку — па размяшчэнні замежных ваенных баз на тэрыторыях дзяржаў-членаў Арганізацыі і прымяненні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) для прадухілення дзяржаўнага перавароту.

— Гаворка ідзе не толькі аб прымяненні КСАР на выпадак ўмяшання іншых дзяржаў звонку, але і аб умяшанні іншых дзяржаў знутры АДКБ. Гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ. Таму што вайной, фронтам, ніхто на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот здзейсніць — рукі свярбяць у многіх, — заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Мінску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам. — Мы павінны абараняць цэласнасць і незалежнасць краін АДКБ.

У ходзе нядаўняй сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расиі, сказаў Лукашэнка, Дзмітрыем Мядзведзевым была падтрымана пазіцыя беларусаў, згодна з якой «трэба тэрмінова даўзброіць і даўкамплектаваць КСАР, калі мы хочам мець цэласную арганізацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?