Без вызвалення палітвязняў перамовы з уладай немагчымыя — такое адзінае меркаванне лідэраў апазіцыйных партый і рухаў, абмеркавалі на сустрэчы 30 жніўня ў Мінску фармат магчымага дыялогу з уладамі.

«Усе пагадзіліся з тым, што фармат любога дыялогу немагчымы без вызвалення палітвязняў», — паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Сённяшняя сустрэча была ініцыяваная Аб’яднанай грамадзянскай партыяй (АГП) пасля заяў, зробленых напярэдадні Аляксандрам Лукашэнкам.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі АГП, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», рухаў «За Свабоду» і «Гавары праўду!», Аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», каб абмеркаваць магчымасці дыялогу з уладамі.

У сваю чаргу, у інтэрв’ю БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька дадаў, што, а

пазіцыя гатовая да перамоваў з уладай на аснове «жорсткага парадку дня і фіксаванага па часе выканання дасягнутых дамоўленасцей».
Першачарговае патрабаванне, без якога такія перамовы немагчымыя, вызваленне палітвязняў. Сярод пытанняў, якія ў ліку асноўных павінны быць вынесены на абмеркаванне, лідары апазіцыі назвалі выбарчае заканадаўства і выхад Беларусі з крызісу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?