Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што выкладанне асноў медыя-бяспекі ў школах не павінна зводзіцца да «тупых забаронаў» у Інтэрнэце.

«Я хацеў бы звярнуць увагу на тое, што той, хто ўсё-такі будзе растлумачваць каноны гэтай інфармацыйнай бяспекі ён павінен быць: а) падрыхтаваны і б) разумны.

Бо няма нічога горшага, чым калі гэта ўсё звядзецца да тупых забаронаў — не лазьце туды, не лазьце туды», — заявіў Д. Мядзведзеў на пасяджэнні камісіі па рэалізацыі прыярытэтных нацпраектаў і дэмаграфічнай палітыцы.

Прэзідэнт Расіі дадаў: «Што робіць у гэтым выпадку школьнік?

Што я зрабіў бы на месцы школьніка? Я б толькі туды і палез».

***

Нагадаем, што яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка на нарадзе педадагічнага актыву краіны запатрабаваў узяць кантроль доступ да Інтэрнета ва ўстановах адукацыі

«Мы далёкія ад таго, каб нешта перакрываць, адключаць або забараняць. Але, разам з тым, доступ да інтэрнэт-рэсурсаў ва ўстановах адукацыі павінен быць узяты пад кантроль, які выключаў яго выкарыстанне у пазавучэбных, а тым больш — дэструктыўных мэтах», — заявіў А. Лукашэнка.

Ён не раз у сваіх ранейшых выступах называў Інтэрнэт памыйніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0