На мінскім заводзе «Белвар» 31 жніўня ў першай палове дня адбылося «невялікае ўзгаранне». Пра гэта БелаПАН паведамілі на прадпрыемстве, каментуючы распаўсюджаны шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў відэасюжэт з клубамі чорнага дыму над «Белварам».

«Ніякага пажару ў нас не было. Адбылося невялікае ўзгаранне, якое было хутка патушана ўласнымі сіламі», — заявілі на прадпрыемстве.

Інфармацыю аб пажары не пацвярджаюць і ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. «Ніякага паведамлення аб пажары на заводзе ў МНС не паступала», — сказаў БелаПАН прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Мінскі прыборабудаўнічы завод «Белвар» размешчаны ў цэнтры сталіцы, на праспекце Незалежнасці, 58.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?