Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» пройдзе ў другой дэкадзе верасня ў Горках і Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне 30 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, для падрыхтоўкі і правядзення свята будзе ўтвораны аргкамітэт, які ўзначаліць прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Згодна з распараджэннем, арганізацыйны камітэт павінен у двухмесячны тэрмін зацвердзіць план па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

Па традыцыі на фестывалі-кірмашы будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні лёну і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Акрамя таго, будуць узнагароджаныя пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?