У афіцыйнай біяграфіі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея пазначана, што ён нарадзіўся на Гродзеншчыне. Доўгі час было невядома, у якой жа вёсцы прайшло ягонае дзяцінства. Мінулагодняе расследаванне «Нашай Нівы» выявіла, што радзіма чыноўніка — вёска Некрашэвічы, якая цяпер належыць да Турэцкага сельскага савету Карэліцкага раёну. Тут па-ранейшаму жывуць ягоныя сваякі — родная і стрыечная цёткі.

З сярэдзіны мінулага стагоддзя ў Некрашэвічах працавала базавая школа — аднапавярховы будынак у цэнтры вёскі. Паводле былой дырэктаркі Алены Чамэрыс,

дзякуючы намаганням былога вучня-чыноўніка ў школе зрабілі рамонт: пафарбавалі фасад, абнавілі тэхнічную базу.

Дарэчы, у гэтай самай школе таксама навучаўся міністр падаткаў Уладзімір Палуян, ён на тры гады маладзейшы за Макея. Іхныя фотаздымкі былі на стэндзе «Вядомыя вучні нашай школы». У прыёмнай Турэцкага сельскага савету паведамілі наступнае:

«Школа ў Некрашэвічах закрытая, і ніколі яе ўжо не адкрыюць.
У вёсцы засталося зусім мала дзяцей, іх перавялі ў Турэц — тут школа большая».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, летась вырашылі закрыць 40 вясковых школаў, сёлета — яшчэ 65.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?