Таццяне Касатай не працягваюць кантракт.

Таццяна працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі тры гады. Летась яна ўдзельнічала ў зборы подпісаў за наданне адной з вуліц горада імя Васіля Быкава, арганізаваным кампаніяй «Гавары праўду». А падчас перадвыбарчай кампаніі Таццяна падтрымала кандыдата Уладзіміра Някляева. Тады адміністрацыя музея папярэдзіла дзяўчыну, што пры любым парушэнні дысцыпліны яе звольняць. Паколькі парушэнняў так і не было, яна спакойна працавала. А на мінулым тыдні адміністрацыя паведаміла, што не працягне кантракт, які заканчваецца праз месяц. Таццяне прапанавалі напісаць заяву, маўляў, яна сама адмаўляецца працаваць далей.

Яшчэ месяц Таццяна Касатая будзе працаваць у гісторыка-археалагічным музеі, але ўжо пачала шукаць новае месца. Пакуль, праўда, безвынікова. У дзяржустановы яе адмаўляюцца прымаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?