1 верасня ў Мінску, у рэдакцыі газеты «Аргументы и факты», прайшла прэс-канферэнцыя форварда зборнай Сербіі Матэі Кежмана, што напярэдадні заключыў кантракт з барысаўскім БАТЭ.

 Матэя Кежман ахвотна адказваў на пытанні журналістаў.

Матэя Кежман ахвотна адказваў на пытанні журналістаў.

 Выступаць ён будзе пад 99-м нумарам, справа -- спартыўны дырэктар Аляксандр Зубкоўскі.

Выступаць ён будзе пад 99-м нумарам, справа -- спартыўны дырэктар Аляксандр Зубкоўскі.

 Шчыры праваслаўны вернік Матэя вядомы як вялікі аматар татуіровак.

Шчыры праваслаўны вернік Матэя вядомы як вялікі аматар татуіровак.

Напачатку перад прысутнымі выступіў спартыўны дырэктар БАТЭ Аляксандр Зубкоўскі, які распавёў пра некаторыя дэталі і прычыны кантракта.

Ён зазначыў, што калі раней і ўзнікала ў гутарках і тэарэтычных планах прозвішча Кежмана, то яго адпрэчвалі, маўляў, серб жа зорка сусветнага футбола. Але цяжкая траўма Віталя Радзівонава [харызматычны форвард барысаўскага клуба выбыў не менш чым на 7 месяцаў -- НН] прымусіла істотным чынам перагледзець планы і звярнуць увагу на Матэю. Спрацавала і супрацоўніцтва з сербскімі менеджарамі, што дапамаглі ў пераходзе ў БАТЭ ўзімку Марка Сіміча — суайчынніка Кежмана.

Цягам сутак удалося атрымаць трансфер і заключыць кантракт.

Расказаць пра фінансавы складнік кантракта Зубкоўскі адмовіўся, зазначыўшы, што

галоўнае для Кежмана не грошы, а магчымасць выступіць у Лізе чэмпіёнаў.

Аляксандр Эдуардавіч таксама раскрытыкаваў прынцыпы трансфернага акна ў Беларусі — БАТЭ мог падпісаць толькі свабоднага агента, што вельмі звужала магчымасці, — і заклікаў журналістаў чарговы раз звярнуць на гэта ўвагу Беларускай федэрацыі футбола.

Зазначым, што пасля таго як Кежман пакінуў клуб «Саўт Чайна», ён некалькі месяцаў падтрымліваў форму ў бялградскім «Партызане», у складзе якога ён і прыйшоў у вялікі футбольны свет. Тым не менш у летніх матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў удзелу не браў, адцягваючы да апошняга падпісанне кантракту. А потым «Партызан» вылецеў, як з Лігі чэмпіёнаў, так і Ліігі Еўропы, і пытанне знаходжання ў клубе само сабой адпала.

«Канцэнтравацца толькі на выступленні ў чэмпіянаце Сербіі мне не хацелася»,
 — кажа Кежман. Аднак вяртання ў «Партызан» не выключае, але на заканчэнні кар’еры. Сабе 32-гадовы форвард адводзіць яшчэ тры-чатыры гады футбольнага веку.

Кежман, зорка якога ўзышла на сусветнай арэне на стыку ХХ і ХХІ ст (Партызан/ПСВ) учапіўся за магчымасць выступіць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў,

разглядаючы яго як трамплін для вяртання ў Еўропу.

Пасля ПСВ і «Чэлсі» Кежман, які лічыць выступ у гэтых клубах пікам кар’еры, а потым пачаўся закат -- ён гуляў за «Атлетыка», ПСЖ, «Фенербахчэ», а потым за «Зеніт» і клуб з Ганконга «Саут Чайна».

«Мне цікавы выклік, які прадаставіў БАТЭ. Я ўпэўнены, што каманда зноў стане чэмпіёнам Беларусі. Гэта будзе шосты трафей ў маёй калекцыі. Чэмпіянаты заўсёды прыемна выйграваць не важна, у якой краіне выступаеш».

Тым не менш прыярытэтам, відаць будзе выступ у Лізе чэмпіёнаў:

«Мне дадзены шанец, каб засвяціцца на еўрапейскай арэне», — зазначае Кежман, але абяцае, што ў беларускім чэмпіянаце будзе выкладвацца на ўсе 100 працэнтаў
і нават ведае, што наступную гульню БАТЭ правядзе з салігорскім «Шахцёрам».

Спробы журналістаў дабіцца ад агента форварда Аляксандра Грубера, хто яшчэ цягам апошніх дзён прэтэндаваў

на Кежмана, былі беспаспяховымі. Грубер толькі заўважыў, што шмат клубаў прэтэндавалі на Матэю, але прапановы былі несур’ёзныя.

Выступаць Кежман будзе пад 99-м нумарам. Майка была прэзентавана падчас прэс-канферэнцыі. Ягоны любімы нумар (№ 9) у БАТэ заняты Алексам.

Жыць Матэя будзе, відаць, ва Уруччы. Пасля прэс-канферэнцыі меліся ехаць глядзець трохпакаёвую кватэру. Па словах Зубкоўскага, кватэра вельмі добрая па беларускіх мерках. Жыць, праўда, серб будзе пакуль адзін. Жонка і трое дзяцей, якія ходзяць у школу, застаюцца ў Бялградзе.

Што наконт самога знаходжання серба ў Мінску — кантракт падпісаны да канца снежня,

«а там будзе бачна».

Кежман запэўнівае таксама, што з узростам да яго прыйшла разважлівасць, а гарачнасці, што часам прыводзіла да выгнання з поля на першых хвілінах, паменела. Матэя выказаў спадзеў, што на поле выйдзе 9 верасня ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?