У Магілёве супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС, падраздзяленні ДФР КДК і падраздзяленні КДБ за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара 1962 года нараджэння. У яго было канфіскавана Br10,3 млн., 42,1 тыс. расійскіх рублёў, $3340 і 50 еўра.

За аналагічнае злачынства ў Бабруйску супрацоўнікі мясцовага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а таксама патрульна-паставой службы міліцыі і падраздзяленні ДФР КДК затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара 1968 года нараджэння, у якога было канфіскавана Br17,2 млн. і 40 тыс. расійскіх рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?