Стэфан Эсэль, адзіны жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, падпісаў хадайніцтва за вызваленнез-пад варты Алеся Бяляцкага.
Эсэль дае пісьмовае паручальніцтва ў тым, што Бяляцкі, знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органаў крымінальнага пераследу і суда, не будзе перашкаджаць ходу расследавання крымінальнай справы і займацца злачыннай дзейнасцю, паведамляе праваабарончы сайт Вясна’96
***
Стэфан Эсэль нарадзіўся ў 1917 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны быў барацьбітом французскага і англійскага Руху супраціўлення, трапіў у канцлагер Бухенвальд, дзе яго павінны былі расстраляць, аднак пры дапамозе іншых зняволеных ён выжыў і змог збегчы. Адразу пасля вайны ён увайшоў у склад экспертаў ААН па складанні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай большасцю краін — удзельніц ААН у 1948 годзе.
Падчас працы ў ААН Эсэль выступаў пасрэднікам ва ўрэгуляванні дэкаланізацыйных канфліктаў у розных краінах свету, шмат гадоў працаваў дыпламатам. Але адным з найважнейшых прыярытэтаў яго дзейнасці заўсёды заставалася абарона правоў і свабод людзей ва ўсім свеце.
Нагадаем,
Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Вызвалення праваабаронцы запатрабавалі кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых дзяржаў, праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.