Сёння ў 20.00 на «Белэкспа» распачнецца дыджэй-сэт Эндзі Флэтчэра, былога басіста і клавішніка, а цяпер мэнэджэра культавага гурта Depeche Mode.

«НН» знайшла пяць нагодаў, чаму на канцэрце варта быць:

1. Эндзі Флэтчар вандруе па краінах, дзе ні разу не ступала нага ягоных калег з Depeche Mode. Ён ужо наведаў Румынію, Аўстралію, Украіну і вось сёння даедзе да Мінска. Мяркуючы па справаздачах з месцаў, дзе электронная дыскатэка Флэтчара ўжо адбылася, фанатам Depeche Mode варта ўлезці ў пазыкі, прапусціць важныя сустрэчы і ўвогуле адмяніць на пятніцу-суботу ўсялякія планы — абы трапіць на канцэрт.

2. Сярод іншых міксаў, якія Флэтчэр зрабіў спецыяльна для гэтага канцэрта, можна будзе пачуць і пераасэнсаваныя ім бессмяротныя хіты, кшталту Personal Jesus і Barrel of a Gun. Палова праграмы пабудавана на розных міксах (як класічных так і зусім новых) песняў культавага гурту. А чалавек, які супрацоўнічаў з гуртом 17 гадоў проста фізічна не можа іх сапсаваць.

3. Мяркуючы па ўсім, гэты канцэрт будзе адным з апошніх буйных культурных мерапрыемстваў гэтага года з удзелам сусветнай зоркі — і крызіс тут зусім ні пры чым, не падумайце.

4. Сам Флэтчар кажа, што кантакт з публікай на невялікім канцэрце — гэта вельмі моцнае перажыванне. Як для самога дыджэя, так і для публікі. Калі Depeche Mode да нас усё ж некалі прыедуць, гледачоў будзе тысяч дзесяць — і шчыльнага кантакту не атрымаецца.

5. Квіток у дзень канцэрта каштуе 170 000 — а гэта 20 даляраў (і тут крызіс таксама ні пры чым). І дзе яшчэ можна ўбачыць культавага дыджэя за 20 даляраў?

Даведкі пра канцэрт: (29) 650-11-33.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?