Падаражаў праезд у маршрутках Брэста і Баранавічаў. Адпаведнае рашэнне прыняў Брэсцкі аблвыканкам. Згодна яго, цана аднаго паездкі ў гарадскім маршрутным таксі павінна складаць не больш за 2000 рублёў. Дагэтуль ў Брэсце за маршрутку даводзілася плаціць 1580 рублёў, а ў Баранавічах — 1500. Па новых цэнах жыхары гэтых гарадоў пачнуць ездзіць ад суботы 3 верасня.

Нагадаем, што ў пачатку верасня падаражэў праезд у гарадскім грамадскім транспарце Мінска і абласных цэнтраў. Магчыма, чарговае падаражанне не прымусіць сябе доўга чакаць — беларускія транспартнікі наракаюць на нізкую рэнтабельнасць гарадскіх грамадскіх перавозак.

Не лепшыя справы і ў сталічных уладальнікаў маршрутак. Паводле звестак Белсата, кожная шостая маршрутка спыніла працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?