Барысаўскі БАТЭ адправіў ва УЕФА заяўку на групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Тэрмін падачы дакумента закончыўся апоўначы 2 верасня,
паведамляе афіцыйны сайт клуба.

У заяўку ўключаныя наступныя гульцы (усяго 29):

галкіперы: Андрэй Шчарбакоў (№ 16), Аляксандр Гутар (№ 30), Павел Часноўскі (№ 35);

абаронцы: Аляксандр Юрэвіч (№ 5), Арцём Радзькоў (№ 14), Максім Бардачоў (№ 18), Ягор Філіпенка (№ 21), Марка Сіміч (№ 22), Яўген Кунцэвіч (№ 24), Ілья Цывілько (№ 32);

паўабаронцы: Дзмітрый Ліхтаровіч (№ 2), Алег Патоцкі (№ 6), Аляксандр Валадзько (№ 8), Рэнан Брэсан (№ 10), Міхаіл Гардзяйчук (№ 11), Аляксандр Паўлаў (№ 17), Кірыл Алексіян (№ 19), Эдгар Аляхновіч (№ 23), Дзмітрый Бага (№ 25), Вадзім Курловіч (№ 26), Эдуард Чудноўскі (№ 27), Сяргей Глебка (№ 28), Максім Валадзько (№ 29), Філіп Рудзік (№ 77);

форварды: Арцём Канцавы (№ 7), Алекс Парфірыё дэ Ліма (№ 9), Максім Скавыш (№ 15), Віталь Радзівонаў (№ 20), Матэя Кежман (№ 99).

У групавым раўндзе ЛЧ БАТЭ згуляе з чэшскай «Вікторыяй», «Барселонай» і «Міланам». Адкрывае турнір гульнёй з «Вікторыяй» у Празе 13 верасня, 28 верасня матч з «Барселонай» 28 верасня ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?