Адміністратар суполкі «Мы за Вялікую Беларусь» vkontakte.ru Сяржук Паўлюкевіч выклаў у інтэрнэце відэазварот. У ім ён расказвае, як 14 ліпеня 2011 г. яго ў Жодзінскай турме з прымяненнем катаванняў прымусілі падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з КДБ.

Сайт Charter97.org прывёў тэкст відэазвароту цалкам.

«Я, Паўлюкевіч Сяргей Віктаравіч, з’яўляюся заснавальнікам суполкі «Мы за Вялікую Беларусь».

1 ліпеня 2011, незаконна праслухоўваючы мой хатні тэлефон, спецслужбы даведаліся маё дакладнае месцазнаходжанне, у пэўны час выкралі мяне ў людным месцы. Склаўшы «ліпавы» пратакол, ілжыва сведчачы ў судзе, мяне незаконна арыштавалі на 15 сутак. Адразу ж скралі мой тэлефон і мой пашпарт, якія так і не аддалі.

14 ліпеня 2011 г., у першай палове дня, як мне потым пасля вызвалення стала вядома, маю маці забралі з працы супрацоўнікі КДБ і ваеннай разведкі і на нашай кватэры быў праведзены незаконны ператрус без санкцыі, без панятых, без афіцыйных дакументаў канфіскацыі кампутара ў вельмі нахабнай , самаўпраўных форме, з перавышэннем службовых паўнамоцтваў і парушэннем шэрагу законаў. У выніку, за 1 дзень у нас на кватэры з ператрусам пабывалі 2 разы. У першы раз забралі кампутар. Другі ператрус адбыўся ўжо ў другой палове дня, пасля маіх катаванняў у жодзінскай турме, дзесьці пад вечар, шукалі маю флэшку, таемна выкралі две тэлефонныя SIM-карты і вярнулі кампутар, пры гэтым у ім адфарматавалі ўсе дыскі з усёй асабістай інфармацыяй.

У гэты ж дзень, 14 ліпеня 2011 г., у другой палове дня ў Жодзінскай турме, дзесьці ў 15:00 мяне пачалі катаваць.

Як мяне катавалі?

Завялі ў кабінет, у якім былі два чалавекі ў масках і гумовых пальчатках, як яны потым сказалі, яны былі з ваеннай разведкі, адразу ж без якіх бы то ні было гутарак або пытанняў паставілі мяне да сцяны, рукі за спіну, надзелі кайданкі, заціснуўшы іх наколькі гэта было магчыма, надзелі на галаву цэлафанавы пакет і сталі душыць.

Потым паклалі мяне жыватом на падлогу, адзін з іх сеў ззаду на мяне, перакрыў дыханне пакетам і ўзяўшы за падбародак двума рукамі, пачаў мяне расцягваць наколькі гэта было магчыма, так, што я не мог нават гуку вымавіць, адначасова другі хадзіў і душыў сваёй нагой мае ногі, косткі, плечы, націскаючы так, каб зрабіць як мага больш балюча. Усё гэта суправаджалася прыніжэннем маёй асобы, псіхалагічным ціскам, пагрозамі забіць ці пакалечыць, шантажом прымянення катаванняў у адносінах да маіх родных, якое суправаджалася выказваннямі недарэчных паранаідальных тэорый змовы жыдамасонскага толку. Білі па спіне, па жываце, усё рабілася так, каб не заставалася слядоў. Білі па верхавіне галавы. Заціскалі чымсьці безыменны палец левай рукі, зняменне не прайшла да гэтага часу. Узяўшы двума пальцамі за мой кадык, адзін з іх заціснуў яго і як бы стаў цягнуць яго, пасля гэтага мне было балюча глынаць нават сліну. І вядома паставілі на расцяжку, амаль на шпагаце, з кайданкамі на руках, пакетам на галаве я прастаяў каля 2-3 гадзін і ў такім стане мяне дапытвалі, пасля чаго ў мяне ўсё так зацякло, што мяне прыйшлося падымаць, так як самастойна я ўжо не мог скрануцца з месца.

Што ім было ад мяне трэба?

Па-першае, яны прымусілі аддаць ім доступ да майго акаўнта «Вконтакте», каб кантраляваць групу «Мы за Вялікую Беларусь» і сустрэчу «Марш мільёнаў».

Па-другое, яны прымусілі мяне падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ.

Па-трэцяе, яны прымусілі мяне агучыць тэкст у іх карысць, які нібыта дыскрэдытуе мяне і іншых асоб на відэакамеру, які, я думаю, з’явіцца пасля таго, як усё гэта стане вядома. Я вырашыў адразу з усім пагаджацца, каб выйсці і з бяспечнага месца ўсё расказаць, таму што там толькі два варыянты — згаджацца або паспрабаваць на сабе яшчэ больш балючыя і дасканалыя метады катаванняў.

Я афіцыйна заяўляю аб разрыве дамовы аб супрацоўніцтве з КДБ, якое было падпісана 14 ліпеня 2011 г пасля катаванняў, шантажу, пагроз мяне забіць або моцна пакалечыць, адабраць у нашай сям’і кватэру, выгнаць з працы ўсіх членаў сям’і, ужываць іншыя формы рэпрэсій супраць маіх родных , у тым ліку, і пагрозы катаванняў. Я ніколі не быў сексотам і ніколі не адыду ад сваіх прынцыпаў. Я ніколі не супрацоўнічаў ні з якімі спецслужбамі і не збіраюся адыходзіць ад сваіх прынцыпаў. Я патрабую, каб пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальныя справы па артыкулах 128 «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва»; арт.182 ч.2 п.6 «Выкраданне чалавека»; арт. 185 «Прымус»; арт.202 ч.2 «Парушэнне недатыкальнасці жылля і іншых законных уладанняў грамадзян»; арт.203 ч.2 «Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў»; арт.206 ч.2 «Рабаванне»; арт.397 ч.1 «Загадзя незаконнае затрыманне ці заключэння пад варту»; арт.398 «Правядзенне загадзя незаконнага ператрусу»; арт.401 ч.1 «Загадзя ілжывае паказанне».

Зараз кантроль над нашай групай праз адміністрацыю сеткі «Вконтакте» адноўлены».

Глядзі таксама: Сяржук Паўлюкевіч: «Я — гэта насамрэч я, а не агент КДБ»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?