«Белінвестбанк» папярэджвае, што з 5 верасня зняць за мяжой грошы з рублёвых картак не атрымаецца зусім. Забарона датычыцца ўсіх картак у рублях, у тым ліку і VISA Platinum, і падарункавых.
За паўмесяца можна патраціць 750 тысяч і 2250 тысяч адпаведна.Ліміт на безнаяўныя разлікі пакуль што застаецца ранейшым — 225 000 рублёў на суткі ў суседніх краінах і 450 000 рублёў у астатніх.
Некаторыя іншыя банкі пакуль яшчэ захоўваюць мінімальныя ліміты на зняццё валюты з рублёвых картак. Напрыклад, «Беларусбанк» дазваляе здымаць $25 у эквіваленце за суткі.