Помнік да Дня беларускага пісьменства замовіў Ганцавіцкі райвыканкам.

Сямейная пара брэсцкіх скульптараў вырабіла да Дня беларускага пісьменства бюст маладога Якуба Коласа. Устаноўка помніка вялікаму пісьменніку прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Ганцавічах 4 верасня. Як распавялі «БГ» стваральнікі помніка Павел Герасіменка і Алеся Грушчанкова, ініцыятыва захаваць у бронзе і граніце менавіта маладога Якуба Коласа прыйшла ад адміністрацыі Ганцавіцкага райвыканкама. Брэсцкія творцы ацанілі арыгінальнасць канцэпцыі і ўзяліся за працу. «Ідэя нам спадабалася. Колас — постаць вядомая. Ён як Ленін — паўсюль. А вось маладога яшчэ нідзе няма. Плюс да таго Колас быў маладым, калі працаваў на Ганцаўшчыне», — растлумачыў «БГ» Павал Герасіменка.

Алеся Грушчанкова дадала, што падчас працы арыентаваліся на стварэнне вобраза рамантыка-рэвалюцыянера: «Мы ў Інтэрнэце знайшлі здымкі Коласа розных гадоў і паспрабавалі стварыць зборны партрэт». Творчы калектыў мужа і жонкі-скульптараў і архітэктара Ірыны Вайтэнка працаваў над бюстам са студзеня гэтага года. Справа засталося за малым — дачакацца пакуль сваю, фінальную, частку працы скончыць мінскае ліцейная прадпрыемства. Помнік плануецца ўсталяваць у канцы алеі, прысвечанай як пісьменнікам сучаснасці (выхадцам з раёна), так і Коласу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?