У бліжэйшы час гарадскія ўлады плануюць падвысіць тарыф на праезд у грамадскім транспарце Мінска.
Як паведамілі БелаПАН у дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", падрыхтавана рашэнне гарвыканкама, паводле якога праезд падаражэе з 900 да 950 рублёў за адну паездку. Гэта рашэнне ўступіць у сілу пасля ўзгаднення і публікацыі ў газеце "Мінскі кур'ер".
На прадпрыемстве назвалі прыблізную дату - 8 або 12 верасня.
Паводле слоў спецыялістаў, цяпер пасажыры кампенсуюць толькі 45% кошту праезду.
Нагадаем, 4 жніўня падаражэў праезд у сталічным грамадскім транспарце з 850 да 900 рублёў за адну паездку. Пры куплі ў вадзіцеля -- 1.000 рублёў. Паездка на экспрэсных аўтобусных маршрутах каштуе 1.350 рублёў. Тады ж падаражэў праезд у маршрутных таксі. Пры працягласці маршруту да 10 км уключна кошт складае 2.200 рублёў, больш за 10 км - 2.830 рублёў.