Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не мае прадчування, што яго выпусцяць у найбліжэйшы час.

Свае сумневы на гэты конт асуджаны прадпрымальнік выказаў у лісце да маці моладзевага актывіста Андрэя Кіма — Таццяны Кім, урывак з якога зачытала ў эфіры «Польскае радыё для замежжа».

«Вельмі рады, што нехта ўжо змог сустрэцца са сваімі сваякамі. Увесь свет ведае, што гэтыя людзі сядзяць і сядзелі ў турме без віны. Таму ўсё гэта заканамерна. Я чамусьці ў душы не адчуваю, што і мне хутка прадставіцца магчымасць глынуць паветра свабоды. Магчыма, мае адчуванні за гэтыя гады турмаў прытупіліся, ці ў разуменні закладзена не радавацца раней часу, але вось няма адчування блізкай свабоды. Я хачу, каб гэта здарылася, бо пачынаю дэградаваць. Тут збольшага прыходзіцца маўчаць, трымаць усё ў сабе, быць вельмі асцярожным і замкнёным. І гэта прыводзіць да таго, што часам не магу нават узгадаць патрэбнае мне слова, хоць добра яго ведаю. Канешне, я, калі прыйдзецца, дасяджу да канца тэрміна і не зламаюся, але вось колькі застанецца ў мяне здароўя, я ня ведаю. Таму й не хачу, напэўна, душою адчуць магчымасьць вызвалення, каб не сурочыць».

Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджананы на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Палітвязень адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?