Цытаты з Купалы з’явіліся на вуліцах Гродна.

Чытачка з Гродна даслала ў рэдакцыю «Нашай Нівы» здымак, зроблены каля дома-музея Элізы Ажэшка. На сцяне з’явілася цытата з верша Янкі Купалы «Будзь смелы!»

Гэта не першы выпадак з’яўлення на сценах гарадоў цытатаў з класіка. Так, адна з іх была заўважаная напрыканцы жніўня ў Мінску на парапеце ўздоўж Свіслачы ў Парку імя Горкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?