Як паведаміў на відэабрыфінгу 5 верасня начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, у аўторак, 6 верасня,

цёплае надвор'е захаваецца толькі па ўсходзе Беларусі.
Па заходняй частцы Беларусі будзе воблачна, пачнуцца дажджы, часам навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, парывісты, тэмпература паветра па краіне плюс 19—25 градусаў, а па захадзе Брэсцкай і Гомельскай абласцей плюс 16—18.

У сераду ў Беларусі месцамі слабы туман, ноччу тэмпература плюс 7—14, днём — плюс 20—23.

З чацвярга ў многіх раёнах Беларусі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу тэмпература складзе плюс 7—14 градусаў, днём — плюс 14—20.

У найбліжэйшыя суткі ў Мінску чакаецца пераменная воблачнасць, да вечара кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні, 4—9 м/с, тэмпература паветра ноччу плюс 9—11 градусаў, днём — плюс 21—23.

У суботу, 10 верасня, надвор'е ў Мінску будзе камфортным. Месцамі пройдуць дажджы, чакаецца парывісты заходні вецер, тэмпература паветра, па папярэднім прагнозе, складзе плюс 15—17 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць, што верасень чакаецца цяплейшы чым звычайна. Тэмпература паветра прагназуецца на 0,5 градуса вышэйшай за кліматычную норму (плюс 11—13 градусаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0