Вечарам 5 верасня ў Гомелі былі затрыманы грамадскія актывісты Павел Прывалаў і Ілья Міронаў, якія збіралі подпісы ў падтрымку запланаванага апазіцыяй на 8 кастрычніка Народнага сходу.
Як паведаміў Прывалаў, супрацоўнік Чыгуначнага РАУС лейтэнант Голубеў затрымаў іх на вуліцы і вядзе ў аддзел міліцыі для дачы тлумачэнняў і высвятлення мэтаў збору подпісаў.
«Мы хадзілі па кватэрах, збіраючы подпісы, і, паводле слоў міліцыянера, на нас пачалі скардзіцца людзі», — сказаў Прывалаў.