У Ленінскім РУУС Мінска расследуецца крымінальная справа за крадзяжы ў дачыненні да 28-гадовай цяжарнай мінчанкі, якая стаіць ужо пяць гадоў на ўліку ў наркалагічным кабінеце.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, жанчына падазраецца ў здзяйсненні 46 дробных крадзяжоў і двух крадзяжоў у крамах сталічнага мікрараёна Серабранка. З прычыны таго, што падазраваная знаходзіцца на шостым месяцы цяжарнасці, яна адпушчаная пад абавязацельства аб яўцы.

За здзяйсненне серыі злачынстваў жанчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?