Амаль усе канцэрты фестывалю пройдуць у Белдзяржфілармоніі, дзе будзе гучаць як класічная, так і рок-музыка. 2 кастрычніка ў Вялікай канцэртнай зале ў выкананні заслужанага артыста Расіі Мікалая Луганскага будуць гучаць творы Фрэдэрыка Шапэна, Феранца Ліста (фартэпіяна). На наступны дзень з канцэртам выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Салісты — заслужаны артыст Расіі Аляксандр Мельнікаў (фартэпіяна), лаўрэат першай прэміі V Міжнароднага конкурсу альтыстаў Юрыя Башмета Нільс Менкемейер (Германія).

Уладальнік прэміі «Грэмі» камерны ансамбль «Салісты Масквы» выступіць 4 кастрычніка. Дырыжор і саліст — народны артыст СССР Юрый Башмет (альт), саліст — лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер (фартэпіяна).

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Андрэса Мустанена (Эстонія) дасць канцэрт 6 кастрычніка. У якасці салістаў выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў беларуска Вераніка Прадзед (цымбалы) і Улада Беражная (скрыпка), а таксама Крыстаф Бараці (скрыпка) з Венгрыі.

Фінальным акордам фестывалю Юрыя Башмета стане канцэрт вядомай ўкраінскай рок-гурта «Океан Эльзи», якая выступіць у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі ў мінскім Палацы спорту (10 кастрычніка). У праграму канцэрта ўвойдуць самыя вядомыя і любімыя слухачамі кампазіцыі з усіх альбомаў групы.

Таксама ў гэтым годзе на фестывалі Юрыя Башмета будзе ў трэці раз праходзіць Маладзёжная акадэмія краін СНД. Лепшыя студэнты акадэміі змогуць не толькі атрымаць бясплатныя ўрокі, але і праявіць сябе ў адкрытых майстар-класах знакамітых музыкаў і выступіць на адной сцэне з прафесарамі і ўдзельнікамі фестывалю Юрыя Башмета. Закрыццё моладзевай музычнай акадэміі адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі 8 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?