Салярыс

Расея, 1972, каляровы і ч/б, 169 хв.

Жанр: фантастыка паводле раману С.Лема.

Адзнака: 10 (з 10).

Менскі кінатэатар «Ракета» (зав. Рабочы, 3) адкрыў кінаклюб «Фэномэны кіно» і распачаў рэтраспэктыву фільмаў Андрэя Таркоўскага. «Люстэрка» і «Андрэя Рублёва» ўжо паказалі.

Сэансы адбываюцца штопанядзелка а 19-й. 20 лютага — «Салярыс».

Фантастыка Таркоўскага адрозьніваецца ад звыклых галівудзкіх футурашокаў. У кадрах жыве час, а таямніцы космасу хаваюць тайны чалавечай душы.

Навуковец Кельвін (Данатас Баніёніс) адпраўляецца на плянэту Салярыс — і сутыкаецца са сваімі ўвасобленымі ўспамінамі…

С.Лем быў не задаволены экранізацыяй: Таркоўскі кардынальна зьмяніў акцэнты. Паводле рэжысэра, чалавеку патрэбны і чалавек, і Дом, і Бог.

Рэдкая магчымасьць убачыць фільмы Таркоўскага на вялікім экране. Рэтраспэктыва працягнецца да 20 сакавіка. Надалей будуць «Іванава дзяцінства», «Сталкер», «Настальгія» і «Ахвярапрынашэньне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?