У 2006 г. у Беларусі было зарэгістравана 191,4 тысячы злачынстваў, што на 2% менш, чым у 2005 г. 93% з агульнай колькасьці злачынстваў складаюць правапарушэньні, што не нясуць істотнай небясьпекі для грамадзтва. Пра гэта падчас выніковай прэс-канфэрэнцыі 17 студзеня паведаміў генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.

На 11% скарацілася колькасьць цяжкіх злачынстваў. Генпракурор асабліва адзначыў эфэктыўнасьць супрацы з МУС і КДБ у рамках дзяржаўнай праграмы па барацьбе з карупцыяй. Рэалізацыя гэтай праграмы цягам 4 гадоў дазволіла скараціць колькасьць карупцыйных злачынстваў на 18,6%.

Адна з найбуйнейшых справаў чакае завяршэньня ў Віцебску – былы гендырэктар ВА «Віцязь» Жукоўскі вінаваціцца ў нанясеньні прадпрыемству матэрыяльных стратаў на суму каля 6 мільёнаў даляраў.

У той жа час зьнізілася раскрывальнасьць злачынстваў. У мінулым годзе гэты паказчык склаў 54%. У пазасудовым парадку фізычнымі і юрыдычнымі асобамі былі пакрытыя нанесеныя імі страты ў памеры 95 млрд рублёў. У агульных і гаспадарчых судах былі задаволеныя 17,5 тыс. пракурорскіх пазоваў, паводле якіх вінаватыя ў нанясеньні матэрыяльнай шкоды выплацілі 160 мільярдаў рублёў.

Пётра Міклашэвіч агучыў вынікі расьледаваньня гучнай справы г. зв. «банды Марозава». На сёньня працягваюцца сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да яшчэ сямі асобаў, што падазраюцца ў забойствах сямі чалавек ды іншых цяжкіх злачынствах. Шэсьць удзельнікаў злачыннай групоўкі знаходзяцца ў міжнародным вышуку, у тым ліку і былы супрацоўнік гомельскай пракуратуры Сусолкін.

Генэральны пракурор зазначыў, што беларуская пракуратура мае адсьвяткавацьу чэрвені сваё 85-годзьдзе. А напрыканцы студзеня выйдзе першы нумар першы нумар спэцыялізаванага часопісу «Законность и правопорядок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?